Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
16.08.2021
Лепшых хлебаробаў узнагародзілі ў Докшыцкім раёне
На гэтым тыдні ў наш раён наведаліся старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава, і старшыня Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Ярома, каб узнагародзіць хлебаробаў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў падчас збожжаўборачнай і пасяўной кампаній.
Перш за ўсё шлях прафсаюзных лідэраў рэспублікі і вобласці, да якіх далучыліся старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Ядвіга Шульгат і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч, ляжаў на палі ААТ «Барсучанка». Там ва ўрачыстай, але па-сапраўднаму цёплай абстаноўцы граматы і каштоўныя падарункі ад Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму былі ўручаны старэйшым камбайнерам Алегу Скукоўскаму, Дзмітрыю Кухто, Уладзіміру Андрыеўскаму, камбайнерам Алегу Курто і Івану Іверскаму. Узнагароды абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК атрымалі старшы камбайнер Сяргей Бараноўскі, вадзіцелі Іван Аляхновіч і Юры Козел.
Па праву можа ганарыцца сваімі працавітымі работнікамі і ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс». Так, на рэспубліканскім узроўні там былі адзначаны механізатары Яўген Ермаковіч, Уладзімір Лаўцэвіч, браты Віктар і Аляксандр Суднікі, кіроўца Ігар Каросцiк. Віктар Суднік да ўсяго яшчэ стаў пераможцам у абласным спаборніцтве на сяўбе яравых збожжавых і зернебабовых культур. Не было роўных у вобласці на падрыхтоўцы глебы да сяўбы і яго маладому калегу Максіму Мiндукшову. Граматай абкама прафсаюза работнікаў АПК адзначаны таксама дасведчаны кіроўца Аляксандр Кiшулька.
Шмат слоў шчырай падзякі за добрасумленнасць, за прафесіяналізм і адданасць справе было сказана ў адрас працавітых хлебаробаў ганаровымі гасцямі, кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў, работнікамі культуры раёна, якія дапоўнілі ўрачыстасць выдатнымі беларускімі песнямі і вершамі. Уборачная кампанія ў раёне працягваецца, і, думаецца, новыя дасягненні нашых работнікаў палёў не прымусяць сябе доўга чакаць.
Алена Несцяронак
Фота Вячаслава Чэрвінскага