Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Летняе кафэ адкрылася ў докшыцкім парку «Заазёрны»

29.06.2020

Летняе кафэ адкрылася ў докшыцкім парку «Заазёрны»

Ініцыятыўныя і крэатыўныя прадпрымальнікі Атрахімовічы працягваюць развіваць уласную справу. Пасля таго, як у Докшыцах на вуліцы Ленінскай яны адкрылі магазін «Чай і кава», захапіліся яшчэ адным праектам. І вось у парку адпачынку «Заазёрны» з'явілася кафэ з аднайменнай назвай. Гэта цудоўнае месца для адпачынку на свежым паветры. Пад кафэ арэндавана памяшканне, якое належыць раённаму філіялу аблспажыўтаварыства.

- Адкрыць уласнае кафэ - гэта наша даўняя сямейная мара, - кажа Дзмітрый Атрахiмовiч. - Увогуле, хацелася, каб яно не было падобна на іншыя. Таму акцэнт у працы зрабілі на продажы прысмакаў, якія асабліва любяць дзеці. Докшычанам і гасцям прапануем паспрабаваць шакаладны і карамельны поп-корн, некалькі відаў духмянай кавы, чай, а таксама мяккае марозіва ў ражку, якое за 15 хвілін прыгатуе фрызер - спецыяльная аўтаматычная машына. Пакуль у наяўнасці толькі чатыры віды халоднай смачніны, але на днях асартымент пазіцый плануем павялічыць.

У кафэ таксама прадаюцца ахаладжальныя напоі. Аматараў выпіць кубачак кавы чакае не толькі традыцыйныя амерыкана, капучына і моакачына. Хутка ў продажы з'явіцца і кава глясе.

- Нічога складанага ў яго рэцэптуры няма, - адзначае ўласнік. - Гэта свайго роду імправізацыя, калі ў працэсе прыгатавання ў эспрэса дадаецца шарык сметанковага марозіва. У спякоту - выдатны напой!

Для дзятвы наведванне летняга кафэ - сапраўднае свята з прысмакамі і актыўнымі гульнямі на свежым паветры. Спецыяльна для іх добраўпарадкавана велізарная надзіманая горка. Пазабаўляцца на ёй дзесяць хвілін абыдзецца ў пяць рублёў, паўгадзіны будзе каштаваць дзесяць рублёў.

Паласавацца сакавітым шашлыком, які пасмажаць тут жа, на двары, можна вечарам. Палепшыць адпачынак дапаможа прыемная танцавальная музыка. Уваходны білет - выдатны настрой!

Дарэчы, на гэтым Дзмітрый не плануе спыняцца. У яго процьма новых задумак. Спадзяемся, што ўсе яны здзейсняцца.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Фота аўтара.