Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
08.04.2020
Лясныя гаспадаркі Докшыцкага раёна далучыліся да акцыі «Тыдзень лесу-2020»
У гэтым годзе акцыя «Тыдзень лесу-2020», ініцыятарам якой традыцыйна выступае Міністэрства лясной гаспадаркі, адбылася ўжо ў 13-ы раз. Штогод яна ахоплівае ўсё большую колькасць удзельнікаў. Так, у мінулым годзе ў «Тыдні лесу» прынялі ўдзел больш за 52 тысяч чалавек. Тады ўсяго за сем дзён валанцёры разам з лесаводамi высадзілі больш за 29 мільёнаў дрэў. У гэтым годзе, мяркуецца, будзе больш.
На мінулым тыдні да акцыі далучылася таксама Сітцаўскай сярэдняя школа.
- У мінулым годзе нашы вучні саджалі лес каля вёскі Рапехi, - паведаміла дырэктар школы Наталля Каляда. - Там жа пазней усталявалі камень, а побач з ім заклалі капсулу з пасланнем нашчадкам, якое, спадзяемся, яны знойдуць праз сто гадоў, у дзень 175-й гадавіны Вялікай Перамогі. На гэты ж раз вучні засталіся дома на канiкулах, а пасадкай лесу займаўся выключна калектыў школы. Наша жаданне паўдзельнічаць у добрай справе з задавальненнем падтрымала Параф'янаўскае лясніцтва. Лесагаспадарчая ўстанова цалкам забяспечыла нас неабходным інвентаром і пасадачным матэрыялам, а затым паказала аб'ект, які меў патрэбу ў лесааднаўленнi.
- Падчас акцыі калектыў школы высадзіў больш за 1000 маладых ялінак якраз паблізу Новай Вёскі, - распавёў ляснічы Параф'янаўскага лясніцтва Андрэй Заіка. - Для лясной галіны вельмі важна лесааднаўленне. Такія «тыднi лесу» - прапаганда сярод супрацоўнікаў розных устаноў, грамадскіх арганізацый і звычайных грамадзян, бо лес не толькі наша багацце, ён мае патрэбу ў абароне і клопаце.
***
- Больш за 314,5 тысячы саджанцаў было пасаджана Бягомльскі лясгасам, у тым ліку і ў час правядзення акцыі «Тыдзень лесу», - паведаміў галоўны ляснічы Бягомльскага лясгаса Павел Аўласевіч. - У гэтым годзе яна прысвечана малой радзіме і 75-годдзю Вялікай Перамогі. Акрамя работнікаў лясной гаспадаркі, удзел у ёй прынялі раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта, калектывы Бягомльскай сярэдняй школы і школы-інтэрната, супрацоўнікі МНС, а таксама валанцёры з Мінска і Пастаўскага раёна.
Саджалі дрэўцы з гадавальніка лясгаса. У асноўным гэта саджанцы елкі, хвоі, дуба і бярозы. Усяго маладога лесу пасаджана на плошчы 85 гектараў. Акрамя гэтага, яшчэ 70 гектараў адведзена для дрэў з закрытай каранёвай сістэмай.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.Пётр РОМЫСЛАЎ.
Крыніца