Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
05.08.2024
Механізатар ААТ "Докшыцкі райаграсэрвіс" Віктар Суднік стаў першым камбайнерам-тысячнікам у раёне на цяперашняй уборачнай
Гэта адзінаццатая гарачая пара ў годнага прадаўжальніка бацькоўскай справы, неаднаразовага пераможцы раённых і абласных спаборніцтваў, удзельніка абласных "Дажынак", уладальніка звання "Чалавек года Віцебшчыны" Віктара Судніка.
З чарговым дасягненнем Віктара непасрэдна на працоўным месцы павіншавалі старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Наталля Вараб'ёва, старшыня прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч, першы сакратар РК ГА "БРСМ" Яўгенія Шаўро, кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Дзяконскі.
Дыпломы, падарункі, грашовыя прэміі, а галоўнае цёплыя словы падзякі - усё гэта малады механізатар заслужыў дзякуючы сваёй добрасумленнай працы і вернасці хлебаробскай справе.