Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
29.03.2019
Міністр юстыцыі прыняў удзел у пасяджэнні Докшыцкага райвыканкама, а таксама правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі аддзела прымусовага выканання і натарыяльнай канторы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці
22 сакавіка 2019 года Міністр юстыцыі Сліжэўскі А.Л. прыняў удзел у пасяджэнні Докшыцкага райвыканкама, на якім разглядалася пытанне аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. У ходзе пасяджэння райвыканкама з удзелам Міністра былі падведзены вынікі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Докшыцкім раёне за 2018 год. Па выніках пасяджэння вызначаны першачарговыя мерапрыемствы, накіраваныя на далейшае ўдасканаленне работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку на ўзмацненне растлумачальнай працы сярод насельніцтва, правядзенне маніторынгаў эфектыўнасці мер, якія прымаюцца сельвыканкамамі, арганізацыямі і ўстановамі раёна па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2006 г. №2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэння якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва». Увагу кіраўнікоў асобных гаспадарак і арганізацый звернута на недастатковую работу з насельніцтвам у частцы вырашэння надзённых праблем грамадзян у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У рамках выканання функцыі па каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы «адно акно» ў частцы ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, ускладзенай на Міністэрства юстыцыі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2018 г. № 202 «Аб службе «адно акно», Міністр азнаёміўся таксама з практыкай работы спецыялістаў службы «адно акно» Докшыцкага райвыканкама. У гэты ж дзень Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі аддзела прымусовага выканання і натарыяльнай канторы Докшыцкага раёна, на якіх абмяркоўваліся бягучыя працоўныя пытанні, звязаныя з выкананнем судовых пастаноў і магчымым далейшым пашырэннем паўнамоцтваў натарыусаў па здзяйсненні асобных натарыяльных дзеянняў.