Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Мітынг "Званы памяці", прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, адбыўся ў пасёлку Бягомль

12.05.2025

Мітынг "Званы памяці", прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, адбыўся ў пасёлку Бягомль

Мітынг "Званы памяці", прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі стаў адпраўным пунктам урачыстых мерапрыемстваў 9 мая 2025 года.

На пляцоўцы каля Брацкай магілы ў г.п. Бягомль сабраліся жыхары пасёлка, госці і запрошаныя. Сярод іх - генерал-маёр запасу Віктар Гулевіч, у мінулым начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Сабраліся на святым для кожнага месцы, каб узгадаць загінуўшых і схіліць галовы перад мужнасцю і стойкасцю воінаў-вызваліцеляў - памяццю тых, хто аддаў сваё жыццё за сённяшні мірны дзень, за свабоду і незалежнасць Радзімы.

Да прысутных са словамі віншавання звярнуліся Валянціна Рандарэвіч і старшыня Бягомльскага сельскага Савета дэпутатаў Сяргей Захарэвіч.

Валянціна Рандарэвіч уручыла ганаровую Грамату былому дырэктару музея Уладзіміру Герасіменку, якому напярэдадні споўнілася 90 гадоў.

Першымі кветкі да падножжа Брацкай магілы ўсклалі старшыня райвыканкама Сяргей Абірала і старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч.

Схілім галовы перад веліччу подзвігу герояў.

Мітынг-рэквіем "Мы памятаем" прайшоў на мемарыяльным комплексе "Шунеўка".

dokshitsy.by