Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
18.09.2025
Патрыятычная акцыя "Мы адзіныя!" прайшла ў Докшыцкім раёне
Сёння, 17 верасня, наша краіна святкуе Дзень народнага адзінства.
"Мы адзіныя!" — так называецца маладзёжная патрыятычная акцыя, у рамках якой адбыўся аўтапрабег па маршруце Докшыцы — Бягомль — Докшыцы з удзелам старшыні райвыканкама Сяргея Абіралы, прадстаўнікоў выканаўчай улады, працоўных калектываў арганізацый і ўстаноў, дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб'яднанняў, палітычнай партыі, моладзі.
Святочная калона з райцэнтра накіравалася ў г.п. Бягомль, дзе на пляцоўцы каля Бягомльскай сярэдняй школы імя С. С. Манковіча прайшоў мітынг.
— Сімвалічна, што ў гэты дзень праходзіць акцыя "Мы адзіныя!", у якой прымае ўдзел актыўная моладзь Докшыц і Бягомля, — так звярнулася да ўдзельнікаў мітынгу Ганна Бабровіч, навучэнка школы, член маладзёжнай палаты пры Докшыцкім раённым Савеце дэпутатаў. — Сёння маладых людзей аб'ядноўвае адна мэта — быць разам, будаваць суверэнную Беларусь і працаваць на карысць сваёй Радзімы.
Сёння ў Бягомлі была закладзена Алея адзінства, як сімвал жыцця, міру і згуртаванасці.
17 саджанцаў хвоі высаджаны каля сярэдняй школы на вуліцы Варашылава. Не выпадкова менавіта сасну выбралі маладыя людзі для алеі адзінства. Бо гэта дрэва сімвалізуе сілу, стойкасць і даўгалецце. Пройдуць гады, дрэвы вырастуць вялікімі і будуць упрыгожваць гарадскі пасёлак, нагадваючы пра сённяшні дзень.
Маладзёжную патрыятычную акцыю падтрымала і самае юнае пакаленне гарадскога пасёлка. Хлопцы паабяцалі клапаціцца і даглядаць за дрэўцамі і першыя крокі зрабілі ўжо сёння.
dokshitsy.by