Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
На кантролі ход уборачнай кампаніі

21.07.2025

На кантролі ход уборачнай кампаніі

Падчас мерапрыемстваў па кантролі ўборачнай кампаніі старшыня Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Абірала і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко наведалі ААТ "Таргуны", дзе на палях паміж вёскамі Шалагіры і Хмялеўшчына на ўборцы ячменю працаваў механізаваны атрад у складзе шасці экіпажаў.

Кіраўнік раёна адзначыў высокую якасць і тэмпы жніва.

ААТ "Таргуны" на сённяшні дзень лідэр па ўраджайнасці сярод сельгаспрадпрыемстваў - 31,7 ц/га (на 4 ц/га вышэй, чым у мінулым годзе). А на гэтым участку намалот складае 40 ц/га.

Падчас мерапрыемстваў па кантролі ўборачнай кампаніі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко адзначыў:
- Вынік уборачнай кампаніі, як вядома, залежыць не толькі ад наяўнасці сучаснай тэхнікі і дастатковых рэсурсаў, але і ад дакладнай арганізацыі ўсяго працэсу. Неабходна стварыць такія ўмовы, каб работнікі сельскай гаспадаркі маглі максімальна эфектыўна выконваць свае задачы. Забеспячэнне дастойнай аплаты працы і стварэнне камфортных умоў работы павінны стаць нашымі асноўнымі прыярытэтамі.