Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
23.03.2021
На мемарыяльным комплексе «Шунеўка» ў Докшыцкім раёне прайшла рэспубліканская акцыя «Памяць»
Мемарыяльны комплекс «Шунеўка» стаў месцам сустрэчы ўдзельнікаў рэспубліканскай акцыі «Памяць», прымеркаванай 78-й гадавіне Хатынскай трагедыі.
У тэатралізаваным мітынгу памяці прынялі ўдзел Пенiн В. П., намеснік старшыні аблвыканкама, Ягораў Г. М. - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, Дзямідаў Д. В. - член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Наваполацкага гарвыканкама, кіраўнік аўтапрабегу «Памяць жывая», Якушэўскі В. І. - ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Аддалі даніну павагі жыўцом спаленым мірным жыхарам Кавалёнак О. А., старшыня райвыканкама, Рандарэвiч В. Ю., старшыня раённага Савета дэпутатаў, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб'яднанняў, моладзі. Настаяцель Прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы г. Докшыцы протаіерэй Георгій Мялешка здзейсніў малітву аб мiры. Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. Падрабязнасці чытайце ў раённай газеце «Родныя Вытокi».