Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
На МТК «Варганы» ААТ «Барсучанка» працуе згуртаваная каманда

06.07.2021

На МТК «Варганы» ААТ «Барсучанка» працуе згуртаваная каманда

Малочна-таварны комплекс «Варганы» ААТ «Барсучанка» - самая сучасная жывёлагадоўчая ферма гаспадаркі, дзе паспяхова ўкараняюцца новыя тэхналогіі. Сёння калектыў комплексу на чале з загадчыцай Аленай Мухаевай - гэта згуртаваная каманда, кожны член якой накіраваны ў сваёй дзейнасці на павышэнне прадукцыйнасці працы. Па выніках мінулага года сярэдні надой ад каровы склаў 4870 кілаграмаў малака. У гэтым годзе па стане на 1 чэрвеня надоі 2100 кілаграмаў, больш, чым у мінулым, і канчатковай мэтай года ў варганскiх жывёлаводаў з'яўляецца пераадоленне пяцітысячнай мяжы.

Несумненна, у аснове вялікага калектыўнага поспеху заўсёды закладзены вынікі працавітасці і адданасці справе кожнага работніка. Па словах загадчыцы комплексам, значную лепту ў агульную справу ўносяць аператары машыннага даення Марына Анашкевич і Таццяна Казлова, якія дружным тандэмам вось ужо чатыры гады працуюць у даільнай зале.

- Цалкам задаволена якасцю і хуткасцю працы жанчын, іх адказнасцю і надзейнасцю, - кажа Алена Юр'еўна. - Марына Леанідаўна мясцовая, з Варганоў, раней працавала даяркай на ферме ў Грабучам, затым тут - на групе раздоя, за цяляткамi даглядала, але, як аказалася, - і час паказаў, што я не памылілася, - такая праца не зусім ёй, вельмі энергічнай і рашучай, падыходзіць. Доўга пераконвала Марыну памяняць кірунак дзейнасці, і ў рэшце рэшт чалавек апынуўся на сваім месцы. А Таццяна Мікалаеўна прыехала на Докшыччыну з Магілёўскай вобласці, мае значны, амаль чвэрць стагоддзя, стаж у жывёлагадоўлі, выдатна сябе ў нас зарэкамендавала. Не магу не адзначыць і працу тэхніка-абнасеньвацеля Валянціны Сінькевіч, дзякуючы якой у нас годны выхад цялят, захаванасцю якіх, дарэчы, таксама можам пахваліцца - 99 адсоткаў.

На комплексе зараз 414 галоў цялушак, два статкi, якія выпасваюцца.

МТК «Варганы» - неаднаразовы пераможца спаборніцтваў сярод жывёлагадоўчых ферм па добраўпарадкаванні. На сённяшні дзень тэрыторыя комплексу вылучаецца сярод іншых ферм раёна акуратнасцю і дагледжанасцю, буянствам кветак, што не часта сустрэнеш.

Алена Несцяронак

Фота аўтара