Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26.01.2021
На пленуме Докшыцкага РК ГА «БРСМ» былі падведзены вынікі працы першасных арганізацый
На пленуме Докшыцкага РК ГА «БРСМ», які правяла яго першы сакратар Вікторыя Ждановіч, былі падведзены вынікі работы пярвічных арганізацый устаноў адукацыі за 2020 год. Удзельнікі мелі магчымасць падзяліцца вопытам у рэалізацыі маладзёжных праектаў.
Маштабная і грунтоўная праца ў дадзеным напрамку праводзіцца ў СШ № 2 г. Докшыцы. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вольга Карнiловiч распавяла прысутным аб рознабаковай дзейнасці школьнай першаснай арганізацыі, удзеле вучняў у акцыях, конкурсах, якія праводзіць райкам «БРСМ». Сваімі напрацоўкамі таксама падзялілася намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Бягомльскай СШ Ірына Сабалеўская.
Падзякі за рэалізацыю праектаў раённай арганізацыі ГА «БРСМ» атрымалі пяршоўкі СШ №1, Глінскай, Сітцаўскай, Параф'янаўскай, Крулеўшчынскай сярэдніх школ. Дыплом і памятны падарунак былі ўручаны прадстаўнікам першасных арганізацый СШ № 2, Парплiшчанскай СШ і Бягомльскай СШ, якія занялі першае, другое і трэцяе месца адпаведна.
- Моладзь Докшыччыны ініцыятыўная, творчая, актыўная, ідзе ў нагу з часам, - падкрэсліла ў сваім выступе начальнік аддзела па адукацыі Аксана Гушчык. - Сапраўдныя патрыёты малой радзімы і грамадзяне вялікай краіны. Не менш важна, што побач апынуліся педагогі, якія ўмеюць зацікавіць і павесці за сабой. Поспеху ўсім у здзяйсненні добрых спраў.
Падводзячы вынікі пленума, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вікторыя Ждановіч заклікала прымаць актыўны ўдзел у маладзёжным жыццi раёна, бо толькі разам можна зрабіць яго больш цікавым.