Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
На збожжатоку ААТ «Барсучанка» працуюць школьнікі і студэнты

12.08.2021

На збожжатоку ААТ «Барсучанка» працуюць школьнікі і студэнты

Жніво ў раёне на сённяшні дзень у самай разгары. Гарачае надвор'е, на жаль, змянілася на дажджлівае, што, безумоўна, павялічыла нагрузку на зернесушыльныя комплексы. У ААТ «Барсучанка» іх два. На ўборцы збожжавых задзейнічаны дзевяць экіпажаў камбайнераў, і тэмпы жніва, адзначаюць аператары зернесушылкі ў Барсуках Валерый Войніч і Міхаіл Мацук, дазваляюць працаваць у мерным рытме. Парадак на збожжатаку падтрымлівае адзін з шасці атрадаў навучэнцаў, створаных у раёне на аб'ектах сельскай гаспадаркі.

Шасцёра хлопцаў, палова з якіх студэнты, а палова - школьнікі, працуюць у Барсуках хто другі, а хто ўжо і трэці год. Іх рабочая змена доўжыцца з васьмі гадзін да чатырнаццаці, што цалкам задавальняе юнакоў, бо і аплата працы дастойная, і вольнага часу, каб адпачыць і заняцца яшчэ чымсцi ў залежнасці ад інтарэсаў, дастаткова. Галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Андрэй Альхiмёнак адзначае стараннасць, акуратнасць, дысцыплінаванасць маладых работнікаў. «Нашых памагатых не трэба кантраляваць, паказваць на недахопы - свае абавязкі яны выконваюць як пакладзена», - кажа Андрэй Іосіфавіч.

Сапраўды, гару залацістага жыта, высыпанага на асфальт збожжатоку, хлопцы на нашых вачах маментальна робяць кампактнай - падкопваюцца рыдлёўкамі, добранька падмятаюць з краёў так, што не губляецца ні адно зярнятка. Працуюць зладжана, з добрым настроем. Кажуць, у апошнія дні тэмпы працы крыху знізіліся. Азімая пшаніца, так парадаваўшаябарсучанскiх аграрыяў ураджайнасцю 39,4 цэнтнера з гектара, ужо абмалочана. Зараз убіраецца жыта, якое дала ў гэтым годзе нашмат меншы ўраджай, ды яшчэ і дажджы ўносяць свае карэктывы, таму і працуецца вальней. Але расслабляцца рана, разумеюць студатрадаўцы: трэба дасушыць яшчэ больш за сорак адсоткаў пасеяных збожжавых і зернебабовых культур.

Алена Несцяронак

Фота Вячаслава Чэрвінскага

Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2021/08/trudyatsya-shkolniki-i-studenty/