Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Напярэдадні Дня Незалежнасці былых малалетніх вязняў фашызму павіншавалі старшыня Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і ваенны камісар раёна Віталь Леснічэнка

02.07.2024

Напярэдадні Дня Незалежнасці былых малалетніх вязняў фашызму павіншавалі старшыня Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і ваенны камісар раёна Віталь Леснічэнка

Яны ўручылі ад Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкi віншаванне, надрукаванае на стылізаваным лісце-трохкутніку, а таксама кветкі і падарункі. Пажадалі моцнага здароўя і мірнага неба.

 

Медалём "80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" узнагароджаны:

- Станіслаў Ансілеўскі (в. Слабада Бярэзінскага с/с),

- Лідзія і Браніслаў Бакшанскія (агр. Крулеўшчына),

- Яўгена Пашкевіч (в. С. Гняздзілава Крыпульскага с/с),

- Хвядоса Астроўка (агр. Барсукі),

- Яўгенія Сушкова і Алена Тозік (г. Докшыцы),

- Таісія Хацяновіч (агр. Параф'янава),

- Генадзь Мінец (в. Юхноўка),

- Васіль Карэнька (г.п. Бягомль),

- Вераніка Штуро (агр. Ваўкалаты).

Да віншаванняў далучыліся арганізацыі і прадпрыемствы, дзе працавалі ўзнагароджаныя, а таксама прадстаўнікі РА РГА "Белая Русь".