Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
27.01.2021
Неабходна падтрымаць сельскую гаспадарку, лічыць дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Уладзімір Лаўцэвіч
Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Уладзімір Лаўцэвіч, трактарыст-машыніст ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс», узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»:
- Быць дэлегатам такога значнага форуму для мяне вялікі гонар. Лічу Усебеларускі народны сход важнай падзеяй у жыцця нашай краіны. Як яе грамадзянін, працаўнік, сем'янін, я выступаю за мiр, спакой і эканамічную стабільнасць. У сённяшнi няпросты для нашай рэспублікі час разумна будзе сабрацца людзям розных прафесій, узростаў, інтарэсаў і поглядаў, абмеркаваць усё, што хвалюе, вырашыць, як будзем жыць і развівацца далей.
Год, які пачаўся, праходзіць пад знакам народнага адзінства. І не мае значэння, якіх кожны з нас прытрымліваецца поглядаў. Мы - адзіны народ, ні ў якім разе нельга дапусціць варожасці, непрымірымасці сярод людзей. Захаваць наша адзінства - лічу гэта першачарговай задачай.
На сходзе хацелася б абмеркаваць пытанні забеспячэння грашовымі сродкамі рэальнага сектара эканомікі, у прыватнасці, падтрымкі сельскай гаспадаркі. Напрыклад, калі вясной дапамагчы аграрыям з купляй паліва і ўгнаенняў, то ўвосень гэтыя сродкі акупяцца добрай ураджайнасцю, кармамі, надоямі. Грошы вернуцца ў бюджэт з працэнтамі, людзі атрымаюць нядрэнны асабісты даход, павысіцца пакупніцкая здольнасць, а значыць, стануць актыўна працаваць галоўныя эканамічныя механізмы. Упэўнены, што мы, беларусы, сельскія працаўнікі, можам забяспечыць усё насельніцтва краіны ўласнай прадукцыяй высокай якасці і экалагічна чыстай. Трэба толькі стварыць для гэтага ўсе ўмовы. У першую чаргу - каб моладзі хацелася заставацца жыць і працаваць ў вёсцы.
Крыніца: http://www.dokshitsy.by/2021/01/delegat-vladimir-lavcevich/