Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
20.07.2021
Неабходнасць вакцынацыі стала тэмай адзінага дня інфармавання ў Докшыцкім раёне
Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, эфектыўна спыніць распаўсюд новых штамаў каранавiруса пакуль не ўдаецца. Разам з тым, большасць экспертаў у галіне медыцыны публічна прызнаюць, што вакцынацыя з'яўляецца самай магутнай зброяй у барацьбе з кавідам. Яна неабходна, паколькі зніжае верагоднасць цяжкай формы захворвання. Некаторым людзям - напрыклад, дзецям і тым, хто мае пэўныя віды алергіі, - вакцыны могуць быць проціпаказаны, іх абарона ад кавіда залежыць ад наяўнасці прышчэпак тых, хто вакол, што спрыяе скарачэнню распаўсюджвання хваробы.
Сёння тэмпы вакцынацыі неабходна нарошчваць, інакш узрасце рызыка з'яўлення новых штамаў каранавiруса. Такое меркаванне выказаў у час сустрэчы з калектывам філіяла воблспажыўтаварыства старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак.
- Яшчэ раз акцэнтую ўвагу на значнасці вакцынацыі, - падкрэсліў Алег Анатольевіч. - Барацьба з пандэміяй - гэта ўдзел кожнага з нас: прышчапіўшыся, мы ўносім свой уклад у фарміраванне імунітэту.
Удзел у адзіным днi інфармавання прыняла таксама загадчыца санітарна-эпідэміялагічнага аддзела РЦГiЭ Ганна Трашчанка. Яна паведаміла, што ў раёне вакцыянавана 2614 чалавек, гэта складае 19,4 працэнта ад 13444 чалавек, належачых вакцынацыі, і нагадала, што ахоп ёй павінен быць не менш 60 адсоткаў насельніцтва.
У адзіным днi інфармавання прыняла таксама ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвiч, якая наведала КУП «Докшыцкі». Намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна сустрэлася з калектывам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ
Фота Аляксандра Варанковіча