Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Новая крама адкрылася ў Докшыцкім раёне

10.09.2025

Новая крама адкрылася ў Докшыцкім раёне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адвёў тэрмін да 1 студзеня на стварэнне эфектыўнай сістэмы гандлёвага абслугоўвання па ўсёй краіне, і найперш у сельскай мясцовасці. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе аб эфектыўнасці сістэмы гандлёвага абслугоўвання насельніцтва ў маштабах Беларусі.

Якія дзеянні ў гэтым кірунку прадпрымаюцца ў Докшыцкім раёне, можам назіраць на прыкладзе новага аб’екта – крамы “Баравое” аднайменнага санаторыя, якая адкрылася ў аграгарадку Бярозкі. Гандлёвая кропка адразу прыцягнула ўвагу пакупнікоў. Яе перавагі ацаніла і карэспандэнт “РВ”.

Адразу адзначым, што ў невялікай па плошчы краме прапанаваны багаты асартымент тавараў. На выбар мясная, рыбная і малочная прадукцыя, некалькі найменняў кансерваў, крупы, макарона, беларускія цукеркі і печыва. Ёсць гародніна. З фруктаў – нектарыны, персікі, яблыкі, грушы, кавун.

– Попыт на прадукцыю высокі, – адзначае прадавец 4 разраду Вольга Юрэвіч. – Толькі ў першы дзень работы выручка ад продажу тавараў склала амаль дзве тысячы рублёў. Людзі з задавальненнем робяць пакупкі. У нас усё свежае, а што наконт асартыменту, то ў далейшым ён будзе толькі пашырацца.

Адкрыццю новага гандлёвага аб’екта мясцовыя жыхары, безумоўна, рады.

– У краме ёсць усё неабходнае, – падзялілася ўражаннямі Зоя Валасевіч. –  Шашлык, варэнікі і блінчыкі з розным начыннем, чабурэкі і нават крабавыя палачкі, якіх вяскоўцы не бачылі ў аграгарадку гадоў сто. Карацей кажучы, мы задаволены.

Не пакрыўджаны ў плане гандлёвага абслугоўвання і жыхары іншых населеных пунктаў Бярозкаўскага сельсавета, у якія прыязджае аўтакрама ад “Баравога”. Яна курсіруе праз Вуглы, Краснае, Жамойск, Вялікае Поле, Шыленцы, Першамай і іншыя вёскі.

– Тавараў хапае, а калі што трэба заказаць індывідуальна, то прывязём без праблем, – запэўніваюць прадавец аўтакрамы Раіса Махмудава і вадзіцель Уладзіслаў Сяргун.

Старшыня Бярозкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Таццяна Славікоўская:

– Гандлёвае абслугоўванне на тэрыторыі сельсавета значна палепшылася. Два разы на тыдзень прыязджае аўтакрама філіяла аблспажыўтаварыства, столькі ж разоў – аўтакрама ад санаторыя “Баравое”, а па пятніцах хлебабулачныя вырабы прывозіць крама на колах ад хлебазавода. Плюс адкрылася новая гандлёвая кропка ў самім аграгарадку. Прадукты завозяцца і ў паштовае аддзяленне.

Эканаміст санаторыя “Баравое” Юлія Куцько:

– У памяшканні, дзе некалькі гадоў таму працавала наша крама, быў зроблены бягучы рамонт, закуплена халадзільнае і іншае абсталяванне, а тэрыторыя вакол аб’екта добраўпарадкавана. Створана адно працоўнае месца. Такім чынам, крама аднавіла сваю дзейнасць. Санаторый “Баравое” узяў на сябе яшчэ адну сацыяльную нагрузку: у лізінг быў набыты аўтамабіль “Купава” коштам 224 тысячы рублёў. Зараз новенькая аўтакрама курсіруе па вёсках Бярэзінскага і Бягомльскага сельсаветаў чатыры разы на тыдзень. Водгукі ад насельніцтва станоўчыя. Спадзяёмся, наш праект у хуткім часе выйдзе на самаакупнаць і будзе прыносіць прыбытак.

dokshitsy.by