Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Адзінаццацікласніца з Докшыц стала "Лідарам года" Віцебшчыны

29.01.2025

Адзінаццацікласніца з Докшыц стала "Лідарам года" Віцебшчыны

Вучаніца СШ № 1 г. Докшыцы Рэната Каляга стала пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Лідар года”, які адбыўся ў Віцебску. Яго ўдзельнікі, а іх было пятнаццаць, прадстаўлялі сябе ў візітоўках і прэзентавалі праекты ў намінацыі “Ёсць ідэя”.

– Работа нашай школы пад назвай “Лісты з мінулага” прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзю Вялікай Перамогі, – гаворыць адзінаццацікласніца. – Менавіта франтавыя пісьмы захоўваюць памяць пра тыя суровыя іспыты і лёс людзей, якія прайшлі вайну. Для будучых пакаленняў гэтыя лісты – не толькі ўнікальныя сведчанні ваеннай пары. У іх трагізм і гераізм таго часу. Гэта памяць, якую нельга выкрасліць, а трэба зберагчы для будучых пакаленняў.

Для Рэнаты Каляга конкурс такога маштабу – першы. Дагэтуль яна больш праяўляла сябе ў камандзе. З малодшых класаў пастаянна ўдзельнічала ў прававой агітбрыгадзе, у конкурсах “Юныя інспектары дарожнага руху”, “Курс маладога байца”. Акрамя таго, яна актыўна падтрымлівае валанцёрскі рух, з’яўляецца членам школьнага валанцёрскага атрада “Нераўнадушныя”. Актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы дазволіў Рэнаце трапіць у састаў Моладзевай палаты пры Докшыцкім раённым Савеце дэпутатаў і разам з аднагодкамі рэалізоўваць слушныя ініцыятывы.

У вольны час старшакласніца захапляецца спевамі, што таксама прадэманстравала падчас конкурсу “Лідар года” ў візітоўцы. Нават атрымала запрашэнне паўдзельнічаць у творчым конкурсе “Добры дзень, свет!”. Быць упэўненай на сцэне, магчыма, дапамагло навучанне на тэатральным аддзяленні Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага.

– Конкурс “Лідар года” – гэта не толькі спаборніцтва, – заўважае суразмоўца. – Гэта магчымасць абмену вопытам і натхненне на новыя ідэі. Асабліва ўдзячная педагогам Вользе Мікалаеўне Сясіцкай і Валянціне Віктараўне Палтаран за іх дапамогу ў рэалізацыі цікавага і вельмі важнага праекта, над якім работа працягваецца.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вольга Сясіцкая:
– Праект “Лісты з мінулага” не толькі захоўвае гістарычную памяць, але і садзейнічае патрыятычнаму выхаванню, процідзейнічае фальсіфікацыі ў гісторыі і стварае ўмовы для дыялогу пакаленняў.

Настаўніца музыкі Валянціна Палтаран:
– Работа над праектам працягваецца. будзем рады любой дапамозе ў зборы франтавых лістоў і іншых дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

dokshitsy.by