Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Адкрыццё кніжнай выставы "Бібліятэка Саюзнай дзяржавы" адбылося ў фае кінаканцэртнай залы "Іскра" г. Докшыцы

11.08.2025

Адкрыццё кніжнай выставы "Бібліятэка Саюзнай дзяржавы" адбылося ў фае кінаканцэртнай залы "Іскра" г. Докшыцы

Адкрыццё кніжнай выставы "Бібліятэка Саюзнай дзяржавы" адбылося ў фае кінаканцэртнай залы "Іскра" г. Докшыцы.

На адкрыцці прысутнічалі саветнік прадстаўніцтва пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску Ірына Карповіч, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, намеснік старшыні Полацкага прадстаўніцтва міжнацыянальнага дзелавога сходу, член грамадска-царкоўнага Савета па культуры Беларускай праваслаўнай царквы Аляксандр Копелеў, беларуская паэтка, празаік, сцэнарыст, літаратурны крытык, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Людміла Рублеўская (Шніп).

Саветнік прадстаўніцтва пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску Ірына Карповіч:

- Кнігі, якія прадстаўлены на выставе, перададзены ў дар Докшыцкай раённай бібліятэцы, якая з'яўляецца адзінай у Беларусі, за выключэннем Нацыянальнай бібліятэкі, уладальніцай поўнай калекцыі кніг Саюзнай дзяржавы. У гэтым годзе чакаем яшчэ чатыры выданні, і я абяцаю, што і яны папоўняць вашу калекцыю.

Намеснік старшыні Докшыцкага райвыканкама Аксана Палачаніна павіншавала прысутных з пачаткам свята, падзякавала Ірыне Карповіч за каштоўны падарунак, адзначыла, што з кожным годам размах свята і колькасць сяброў горада павялічваецца, што не можа не радаваць докшычан.

Малебен на пачатак добрай справы саслужыў благачынны Докшыцкай царкоўнай акруга протаіерэй Леанід Стрэха.

dokshitsy.by