Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Падведзены вынікі работы сістэмы адукацыі Докшыцкага раёна за 2023 год і пастаўлены задачы на 2024 год

01.03.2024

Падведзены вынікі работы сістэмы адукацыі Докшыцкага раёна за 2023 год і пастаўлены задачы на 2024 год

Вынікі работы сістэмы адукацыі Докшыцкага раёна за 2023 год разгледжаны на выніковым савеце аддзела па адукацыі райвыканкама, вызначаны асноўныя задачы на 2024-ы.

У рабоце савета прыняла ўдзел намеснік старшыні Докшыцкага райвыканкама Аксана Палачаніна.

Лепшыя ўстановы адукацыі і педагогі адзначаны заслужанымі ўзнагародамі.

За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення ўручана Ганаровая грамата Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта дырэктару ДУА «Бягомльская спецыяльная школа-інтэрнат» Міхайлаўскаму Валерыю Пятровічу.

Падзякай старшыні Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Докшыцы ім. У.Ф. Крышталевіч» Камінскі Алег Іванавіч.

Па выніках работы 2023 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай аддзела па адукацыі райвыканкама:

- Глушонак Святлана Міхайлаўна, педагог-псіхолаг ДУА «Докшыцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі»

- Казлоўская Марына Вінальеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Докшыцы»

- Каляга Галіна Вітольдаўна, настаўнік матэматыкі ДУА «Параф'янаўская сярэдняя школа»

- Каляга Вольга Валянцінаўна, настаўнік-дэфектолаг ДУА «Дзіцячы садок №1 г. Докшыцы»

- Лукашэвіч Людміла Яўгенаўна, настаўнік інфарматыкі ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч»

- Маркевіч Ганна Станіславаўна, настаўнік біялогіі ДУА «Парплішчанская сярэдняя школа»

Лепшымі па прафесіі па выніках 2023 года з унясеннем на Дошку гонару аддзела па адукацыі прызнаны:

- Карніловіч Вольга Валер'еўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Докшыцы ім. У.Ф. Крышталевіч»;

- Кашчэеў Сяргей Анатольевіч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Докшыцы»;

- Падалец Алена Аляксееўна, загадчык ДУА «Дзіцячы садок №1 г. Докшыцы»;

- Ставер Сяргей Мікалаевіч, настаўнік працоўнага навучання ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Докшыцы»;

- Ціханскі Вадзім Мікалаевіч, настаўнік фізікі ДУА «Бягомльская сярэдняя школа імя С.С. Манковіча»;

- Туз Ала Фамінічна, метадыст ДУ «Навучальна-метадычны кабінет Докшыцкага раёна»;

- Януковіч Святлана Антонаўна, дырэктар ДУДА «Докшыцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі».

 

Лепшымі па выніках 2023 года прызнаны Дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна ім. І.Ф. Ціткова» (кір. Піскуновіч В.А.) і «Бягомльскі дзіцячы сад Докшыцкага раёна» (кір. Плуч Л.Я.) з унясеннем іх на Дошку гонару аддзела па адукацыі.

Адзначана эфектыўная праца ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Докшыцы» па рабоце з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі, развіццю алімпіяднага руху.