Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў у Докшыцах «прамую лінію» і прыём грамадзян

23.06.2020

Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правёў у Докшыцах «прамую лінію» і прыём грамадзян

З сямі тэлефонных званкоў, якія паступілі на «прамую лінію», тры былі з Докшыцкага раёна, астатнія з Віцебска, Оршы і Лiёзненскага раёна.

Старэйшына вёскі Паўднёвае Гняздзілава Іван Ардынскi распавёў пра мясцовыя могілкi, стан якiх, на яго думку, знаходзіцца ў нездавальняючым стане. За магіламі людзі даглядаюць самі, а вось што тычыцца агульнай тэрыторыі, то яе ніхто не абкошвае. Патрабуе рамонту і агароджа. Таксама трэба зрэзаць аварыйныя дрэвы. Іван Пятровіч прапанаваў жыхарам вёскі сабраць грошы на добрую справу, але пакуль паразумення не знайшоў.

На думку Анатоля Ліневіч, у добраўпарадкаванні могілак павінна прымаць удзел не толькі камунальная служба, на балансе якой знаходзяцца пахавання, а непасрэдна і самі вяскоўцы.

Акрамя гэтага, старэйшына пацікавіўся, ці магчыма старую аўтакраму, якая прыязджае ў Паўднёвае Гняздзілава, замяніць на новую, і тым самым палепшыць гандлёвае абслугоўванне. Анатоль Канстанцінавіч паабяцаў вырашыць і гэтае пытанне.

Жыхарка аграгарадка Параф'янава Марыя Варапаева лічыць, што ўчастак вуліцы Першамайскай - ад лясніцтва да амбулаторыі - неабходна заасфальтаваць, а не абмяжоўвацца грэйдзіраваннем.

З падобным пытаннем звярнуўся да памочніка Прэзідэнта і жыхар вёскі Слабада Сяргей Брыкун. Ён прасіў прывесці ў належны стан жвіровую дарогу, якая злучае гэты населены пункт з Ражно.

- Пры наяўнасці грашовых сродкаў дарогі неабходна прывесці ў парадак, - падкрэсліў Анатоль Ліневіч. - Мясцовая ўлада будзе трымаць гэта пытанне на кантролі. Пакуль жа будуць грэйдзіраваць.

У няпростую сітуацыю патрапілі дзве докшычанкі Кацярына Хадаровіч і Паліна Пруская. У мінулым годзе жанчыны зрабілі заказ на выраб кухоннай мэблі ў глыбоцкім прыватным прадпрыемстве «КонепалМэбля». Заключылі, як і патрабуецца, дагавор, унеслі 50-працэнтную перадаплату. Аднак свае абавязацельствы заказчык так і не выканаў. Больш за тое, адмовіўся вяртаць грошы, хоць суд, куды звярнуліся заяўніцы, адпаведнае рашэнне вынес. Сама ж фірма, як пазней высветлілася, самаліквідавалася.

Анатоль Ліневіч запэўніў, што праваахоўныя органы дасканала вывучаць сітуацыю, звязаную з супрацьзаконнымі дзеяннямі прадпрымальніка.

У размове з журналістамі Анатоль Канстанцінавіч падкрэсліў, што «прамыя лініі» і асабістыя прыёмы даюць магчымасць людзям падняць хвалюючыя пытанні і атрымаць аб'ектыўны адказ. Магчыма, не адразу, бо ёсць праблемы, якія патрабуюць больш працяглага тэрміну вывучэння.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Фота Аляксандра Варанковіча.