Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Папоўніліся шэрагі медыцынскіх работнікаў Докшыцкага раёна

03.11.2020

Папоўніліся шэрагі медыцынскіх работнікаў Докшыцкага раёна

У гэтым годзе рады медыцынскіх работнікаў нашага раёна папоўнілі 12 маладых спецыялістаў. Да працы ў ЦРБ, акрамя хірурга, прыступілі яшчэ акушэр-гінеколаг, тэрапеўт, два ўрача агульнай практыкі, оталарынголаг і лекар лабараторнай дыягностыкі, а таксама акушэрка назіральнага кабінета і медсёстры дзіцячай кансультацыі і кабінета функцыянальнай дыягностыкі; у Крулеўшчынскай участковай бальніцы - урач агульнай практыкі, а ў аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі Бягомльскай раённай бальніцы - фельчар выязной брыгады.

Праца хірурга адказная і складаная, патрабуе хуткасці рэакцыі і ўмення прымаць правільныя рашэнні ў крытычных сітуацыях. А наяўнасць такіх якасцяў, як уважлівасць, тактоўнасць, цярплівасць, дапаможа наладзіць зносіны з пацыентамі.

Менавіта іх вызначыла ў маладога доктара мама маленькай дзяўчынкі пасля таго як пабывала на прыёме ў хірургічным кабінеце ЦРБ.

Урач-хірург Аляксандр Раманаў практыкуе яшчэ толькі другі месяц. Родам ён з Шуміліна, а ў наш раён прыехаў пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта па размеркаванні. З прапанаванага спісу малады чалавек сам выбраў Докшыцы. Кажа, што да гэтага бываў у нашым горадзе, які пакінуў пасля сябе нядрэнныя ўспаміны.

-Невялiкi і ўтульны населены пункт са сваім мерным ладам жыцця, - дзеліцца Аляксандр. - Пазнаёміцца ​​больш пакуль не атрымалася, так як вольнага часу няшмат: спачатку прыём пацыентаў, а потым як дзяжурнага хірурга могуць экстрана выклікаць на аперацыю. Думаю, што ўсё наперадзе. Знойдзецца час і для майго галоўнага захаплення: ваеннай рэканструкцыі падзей Другой сусветнай вайны. Актыўна гэтым займаўся ў студэнцкія гады.

Стаць доктарам Аляксандр вырашыў ужо ў старэйшых класах, бацькі падтрымалі сына. Юнак паступіў на падрыхтоўчае аддзяленне універсітэта, займаўся дадаткова. Задаволены, што калектыў бальніцы на першым працоўным месцы сустрэў цёпла, прыязна, а кіраўніцтва дапамагло вырашыць пытанне з жыллём.

-Побач з такім прафесіяналам высокага класа, як загадчык хірургічнага аддзялення Іван Шынгароў, можна шмат чаму навучыцца, - кажа Аляксандр Раманаў. -У раённай бальніцы хірург можа сутыкнуцца з рознымі выпадкамі, і добра, калі ёсць з кім параіцца.

Вельмі рада прыезду маладога спецыяліста Лілія Бажэлка, медсястра хірургічнага кабінета, якая працуе ў ім не адзін дзясятак гадоў.

- Гэта шчасце, што з'явіўся пастаянны лекар. Да чалавека абвыкаеш, спрацоўваешся з ім, узнікае пачуццё каманды. На гэта, вядома, трэба час. Таму спадзяюся, што Аляксандр Юр'евіч застанецца ў нас надоўга, - кажа Лілія Мікалаеўна.

На першым працоўным месцы.

Наталля Васько.

Фота аўтара.