Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
23.02.2026
Перадавікоў народнай гаспадаркі ўшаноўвалі ў Докшыцах
Традыцыйны злёт перадавікоў народнай гаспадаркі "Вашай працай прыгажэе зямля" праходзіць у Докшыцах.
У мерапрыемстве прымаюць удзел старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, кіраўнікі арганізацый і лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў раёна.
Ганаровыя госці свята:
Уладзімір Андрэйчанка, які з 2008 па 2024 год узначальваў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, з'яўляўся дэпутатам ад Докшыцкай выбарчай акругі;
Анатоль Сіўко, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
Павел Кароткіх, генеральны дырэктар ААТ "Прамагралізінг";
госці з Мядзельскага і Вілейскага раёнаў.
У глядзельнай зале горача павіталі ветэранаў працы.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкай выбарчай акрузе Анатоль Сіўко адзначыў значнасць ушанавання лепшых працаўнікоў і пажадаў ім далейшых поспехаў.
Таксама Анатоль Віктаравіч зачытаў прывітальны адрас старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Сергяенкі:
"Дарагія сябры!
Ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыміце сардэчныя віншаванні з паспяховым правядзеннем злёту перадавікоў народнай гаспадаркі.
Штогод у Докшыцкім раёне падводзяцца вынікі дзейнасці ўсіх галін эканомікі і ўзнагароджваюцца лепшыя спецыялісты. Гэтая традыцыя - даніна павагі нястомнай працы, адданасці абранай справе і любові да роднай зямлі.
Добрасумленнасць, адказнасць, арганізаванасць і зладжанасць работы калектываў рэгіёна забяспечваюць высокія вынікі, фарміруюць аснову ўстойлівасці эканомікі нашай краіны.
Прыемна, што эстафету перадавікоў прымаюць навучэнцы, якія заваявалі п'едэсталы алімпіяд па розных вучэбных прадметах. Няхай гэтыя перамогі стануць для іх прыступкамі да новых магчымасцяў, забяспечваючы надзейную будучыню дзяржавы.
Шчыра жадаю моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і працоўных здзяйсненняў у імя Беларусі".
Да ўдзельнікаў злёту звярнуўся старшыня райвыканкама Сяргей Абірала:
- Сёння па добрай традыцыі мы сабраліся ў гэтай зале, каб аддаць даніну павагі людзям, чые дасягненні, стваральная праца і высокія прафесійныя вынікі сталі прыкладам для многіх, хто сваёй актыўнай жыццёвай пазіцыяй, мэтанакіраванасцю і бездакорным выкананнем абавязкаў дасягнуў найлепшых паказчыкаў і заслужыў павагу і прызнанне. Шчыра рады вітаць сёння тут нашых ганаровых гасцей і паважаных ветэранаў працы! Усіх нас аб'ядноўвае жаданне зрабіць малую радзіму прыгожай і квітнеючай, камфортнай для працы і жыцця, прымнажаючы і захоўваючы самыя лепшыя традыцыі. Аддаючы даніну павагі перадавікам вытворчасці, мы з поўнай упэўненасцю можам сказаць, што для нас важны поспех кожнай арганізацыі, кожнага спецыяліста на карысць моцнай, квітнеючай Беларусі.
На падставе рашэння Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў Уладзіміру Андрэйчанку прысвоена званне "Ганаровы грамадзянін Докшыцкага раёна"
Пасведчанне і падарунак на памяць аб Докшыцкім краі ўручыў кіраўнік раёна Сяргей Абірала. Уладзімір Паўлавіч звярнуўся са словамі падзякі да землякоў.
Першымі на святочную сцэну запрошаны працоўныя калектывы, прызнаныя лепшымі па выніках работы за 2025 год.
Калектывы ўзнагароджаны дыпломам раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў і грашовай прэміяй.
ААТ "Бягомльскае"
Докшыцкі хлебазавод
Філіял №1 РУП ЖКГ "Докшыцы-камунальнік"
Докшыцкі РЭС
Крыпульскі сельсавет
Докшыцкая дзіцячая бібліятэка
Педыятрычнае аддзяленне Докшыцкай ЦРБ
Бягомльскі дзіцячы сад
ТЦСАН Докшыцкага раёна
Футбольная каманда Докшыцкага раёна
Працоўныя калектывы, якія за дасягнутыя паказчыкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці ў 2025 годзе заносяцца на раённую Дошку гонару:
Сапраўдным багаццем Докшыччыны з'яўляюцца людзі. Менавіта ім, прафесіяналам, пад сілу вырашаць складаныя і адказныя задачы.
Дарагія землякі! Вашы працавітасць, майстэрства, адказнасць і адданасць любімай справе заслугоўваюць глыбокай павагі.
На сцэне — лепшыя працаўнікі ўсіх сфер народнай гаспадарак, якія будуць занесены на раённую Дошку гонару. Ім уручаны пасведчанне "Лепшы па прафесіі" і грашовая прэмія.
Быць лепшым — ганарова, але прызнанне не прыходзіць само па сабе.
На злёце ўшаноўвалі тых, хто сваёй упартай працай дасягнуў высокага выніку не толькі ў раёне.
Калектыўныя і індывідуальныя перамогі ў намінацыі "Дасягненне года — 2025".
Канцэртная праграма "Беларусь – край прыгожых людзей"
dokshitsy.by