Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
22.09.2026
Працягласць маршруту - каля 90 кіламетраў: 19-гадовы ўраджэнец Докшыцкага раёна Марат Сцепаненка пакарыў Эльбрус
Актывіст Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, 19-гадовы ўраджэнец Докшыцкага раёна Марат Сцяпаненка пакарыў заходнюю вяршыню Эльбруса — найвышэйшую кропку Расіі і Еўропы (5642 метры). Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале БРСМ.Узыходжанне праходзіла з паўднёвага боку ў альпійскім стылі па маршруце 2А катэгорыі складанасці. На вяршыню Марат Сцяпаненка падняўся са сцягам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Працягласць маршруту склала каля 90 кіламетраў. Пад’ём заняў 8 дзён і 9 начэй, тры з якіх малады чалавек правёў на вышыні больш за чатыры тысячы метраў. Агульная вага правіянту і рыштунку склала 26 кілаграмаў.
Узыходжанне праходзіла без выкарыстання высакагорных прытулкаў, канатных дарог і транспартных сродкаў. Начаваў хлопец у намёце.
«Агульны набор вышыні склаў 7792 метры, што эквівалентна прыкладна 2600 паверхам. Гэта дасягненне пацвярджае, што ўпартасць і мэтанакіраванасць дапамагаюць пакарыць любыя вяршыні», — адзначылі ў маладзёжнай арганізацыі.