Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
07.05.2025
Праекты карэспандэнта газеты "Родныя вытокі" сталі лепшымі ў абласным конкурсе
У канцэртнай зале "Віцебск" прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ Віцебскай вобласці, прысвечаная Дню друку і Дню радыё, тэлебачання і сувязі.
Святочнае мерапрыемства пачалося з прэзентацыі мабільнай выставы абласной газеты "Віцебскія весці" "Старонкі Перамогі", прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта 15 плакатаў і анлайн-праект, які дазволіць сучасным чытачам пагартаць падшыўкі старых газет.
Звяртаючыся да прысутных, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін адзначыў, што менавіта дзякуючы журналістам, работнікам друкарняў, паштовых аддзяленняў, сувязі сёння ўдаецца перадаваць гісторыю, даносіць праўдзівую інфармацыю і трымаць людзей у курсе падзей.
- Вы, сапраўды, з'яўляецеся чацвёртай галіной улады ў нашай краіне. Ад вас залежыць, што людзі ўбачаць, запомняць і як успрымуць тыя ці іншыя падзеі. Таму ваша работа вельмі важная, бо вы з'яўляецеся летапісцамі рэгіёну, - сказаў Аляксандр Субоцін.
Кіраўнік аблвыканкама ўзнагародзіў пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ Віцебскай вобласці ў 9 намінацыях.
Сярод пераможцаў конкурсу — карэспандэнт установы "Рэдакцыя газеты «Родныя вытокі" Ніна Круковіч.
Праекты "Галасамі сведак", "Музейны экспанат — пра подзвіг", прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі, сталі лепшымі ў намінацыі "Лепшы творчы праект у друкаваным СМІ".
dokshitsy.by