Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Рэспубліканская акцыя "За бяспеку разам!" стартуе 10 красавіка

04.04.2023

Рэспубліканская акцыя "За бяспеку разам!" стартуе 10 красавіка

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вяснова-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 10 па 28 красавіка 2023 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «за бяспеку разам!».
Мэта: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.З мэтай інфармацыйнай асветы грамадзян у ходзе акцыі будуць арганізаваны шырокамаштабныя грамадскія мерапрыемствы. Работнікамі Докшыцкага РАНС будзе праводзіцца тлумачальная праца ў працоўных калектывах і сярод насельніцтва раёна па пытаннях:
✔ ️недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду;
✔ ️крымінальнай адказнасці бацькоў за неналежнае ўтрыманне дзяцей;
✔ ️прафілактыкі пажараў і гібелі людзей ад іх, у т. л. па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём у стане алкагольнага ап'янення;
✔ ️захавання правілаў пажарнай бяспекі пры выпальванні сухой расліннасці на прысядзібных участках.МНС нагадвае: пры надзвычайных сітуацыях тэлефанаваць па нумары 101 або 112!