Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Рэспубліканская акцыя "Дай лесу новае жыццё!" у Докшыцкім раёне

11.10.2025

Рэспубліканская акцыя "Дай лесу новае жыццё!" у Докшыцкім раёне

Сёння свой пасільны ўклад у лесааднаўленне на тэрыторыі нашага раёна ўнеслі дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч і старшыня райвыканкама Сяргей Абірала разам з супрацоўнікамі Савета бяспекі і работнікамі Бягомльскага лясгаса.

Саджанцы ялінак і соснаў былі высаджаны на тэрыторыі Замастоцкага лясніцтва.

Традыцыйна кампанія па аднаўленні беларускіх лясоў ахапіла ўсе рэгіёны краіны

Саджанцы ялінак і соснаў былі высаджаны на тэрыторыі Замастоцкага лясніцтва.

Традыцыйна кампанія па аднаўленні беларускіх лясоў ахапіла ўсе рэгіёны краіны

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч:

– Акцыя ўжо стала добрай традыцыяй. Супрацоўнікі Савета бяспекі актыўна прымаюць удзел у такіх значных грамадскіх мерапрыемствах, як пасадка лесу. Бо такім чынам мы прыносім карысць краіне. Акрамя гэтага, абавязкова прывозім сюды свае сем'і, у першую чаргу дзяцей. Гэта важна для выхавання падрастаючага пакалення. Усе разам мы прыкладаем намаганні для захавання нашай прыгожай, выдатнай Беларусі, нашай прыроды. Усяго толькі 10 тысяч саджанцаў мы сёння высадзім на тэрыторыі лясгаса. З аднаго боку - кропля ў моры, але з другога, калі кожны калектыў нашай краіны падчас гэтай акцыі ў вольны ад работы час пасадзіць дрэвы, у цэлым гэта будзе сапраўды сур'ёзным укладам у падтрыманне экалагічнай бяспекі нашай краіны.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Абірала:

– Наш раён экалагічна чысты, лясы займаюць больш за 50% яго плошчы. Таму дадзеная акцыя па захаванні зялёных насаджэнняў вельмі актуальная. Сімвалічна, што вайскоўцы бяруць удзел у гэтым важным грамадскім мерапрыемстве, што людзі ў пагонах займаюцца мірнай дзейнасцю. Сёння мы закладваем аснову для будучых пакаленняў і хочам, каб наша краіна стала яшчэ больш прыгожай, камфортнай, зручнай для жыцця.

t.me/PRO_Dokshitsy