Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
16.11.2025
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу
Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Ваша самаадданая праца - гэта аснова харчовай стабільнасці і дабрабыту нашай краіны. Вы штодня ўкладваеце сілы, веды і душу ў справу, якая патрабуе стойкасці, цярпення і любові да зямлі. Дзякуючы вашай упартасці і прафесіяналізму аграрная галіна Докшыччыны дэманструе ўпэўнены рост і годныя вынікі.
Асаблівую ўдзячнасць выказваем ветэранам, чыя мудрасць і вопыт становяцца трывалым падмуркам для новых пакаленняў. Ваша працавітасць, беражлівыя адносіны да прыроды і імкненне да дасканаласці заслугоўваюць шчырай павагі.
Хай кожны ваш дзень будзе напоўнены гонарам за зробленае, хай працоўныя поспехі прыносяць радасць і натхненне!
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага цяпла, міру, дастатку і новых дасягненняў на карысць роднай зямлі!
Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў