Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
23.02.2026
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Паважаныя вайскоўцы і ветэраны Узброеных Сіл, воіны-інтэрнацыяналісты!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - са святам мужнасці, высакароднасці і доблесці!
Гэтае свята сведчыць аб велізарнай значнасці Узброеных Сіл, аб нязменнасці маральных каштоўнасцяў, сярод якіх галоўнымі застаюцца патрыятызм, гераізм, любоў да Радзімы і гатоўнасць абараняць яе інтарэсы.
У гэты дзень мы аддаём даніну павагі і памяці воінам, якія са зброяй у руках змагаліся за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам і ўсім мужчынам, хто заўсёды гатовы стаць на абарону краіны, хто з гонарам і сёння ахоўвае рубяжы Беларусі, умацоўвае яе абараназдольнасць.
Жадаем вам сіл і мужнасці, рашучасці, поспеху! Няхай жыццё будзе шчаслівым, здароўе моцным, энергія невычэрпнай, а кожны дзень — светлым і радасным!
Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў