Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
04.03.2025
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём міліцыі
Паважаныя супрацоўнікі міліцыі, дарагія ветэраны органаў унутраных спраў!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём міліцыі!
Ад вашай працы шмат у чым залежыць вера людзей у закон, фармаванне прававой культуры насельніцтва. Выкарыстоўваючы багаты вопыт, захоўваючы правы і законы, вы з гонарам выконваеце свой грамадзянскі і патрыятычны абавязак.
Дзякуй вам усім за тое, што годна нясеце службу, звязаную з забеспячэннем найважнейшага і фундаментальнага права любога чалавека - права на асабістую бяспеку і годнае жыццё.
Выказваем асаблівую ўдзячнасць ветэранам органаў унутраных спраў за ўклад у прафесійную падрыхтоўку, выхаванне асабовага складу аддзела.
Асаблiвыя словы ўдзячнасці мы адрасуем жанчынам, якія таксама нясуць на сваіх далікатных плячах гэтую нялёгкую і адказную службу, а таксама ўсім маці і жонкам супрацоўнікаў, якія падтрымліваюць іх у самыя цяжкія хвіліны, захоўваючы цеплыню хатняга агменю, падзяляючы радасці.
Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў