Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём Перамогі

09.05.2025

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём Перамогі

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з самым урачыстым і шануемым святам - Днём Перамогі!

80 гадоў адлучаюць нас ад пераможнага мая 1945 года. Праходзяць гады, змяняюцца пакаленні, змяняецца свет, але ніколі не згасне памяць аб гадах жорсткіх выпрабаванняў і самаахвярнай барацьбы, увянчаных Вялікай Перамогай. У гэтае свята мы па-асабліваму востра адчуваем каштоўнасць жыцця, усведамляем важнасць любові да Радзімы.

Няхай Вялікая Перамога і памяць аб подзвігу пакалення пераможцаў праз час выступае аб'ядноўваючай сілай і служыць жыццёвым арыенцірам для беларускага народа!

З глыбокай удзячнасцю мы звяртаемся да ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, да ўсіх, хто ў гады суровых выпрабаванняў сваімі гераічнымі ратнымі і працоўнымі подзвігамі набліжаў Вялікую Перамогу!

Нізкі паклон Вам, дарагія ветэраны і добрая памяць усім героям, хто не дажыў да гэтага светлага дня.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, увагі і любовi блізкіх і родных людзей, упэўненасці ў заўтрашнім дні і доўгіх гадоў мірнага жыцця пад чыстым небам роднай Беларусі!

 

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў