Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
15.05.2025
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасавала віншаванне з Днём сям'і
Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём сям'і!
Сям'я, клопат, узаемаразуменне, павага і любоў - галоўная апора і падтрымка кожнага чалавека. Паспяховая сям'я - аснова моцнай дзяржавы. Менавіта ў сям'і ад старэйшага пакалення да малодшага перадаюцца маральныя і духоўныя каштоўнасці, культурныя традыцыі.
У гэты дзень асаблівыя словы падзякі і ўдзячнасці мы выказваем шматдзетным сем'ям, сем'ям з прыёмнымі дзецьмі за шчодрасць душы і бацькоўскую працу. Шчырыя пажаданні шчасця маладым сем'ям. Нізкі паклон дзядулям і бабулям, якія выгадавалі ўласных дзяцей, а зараз дапамагаюць выхоўваць унукаў і праўнукаў.
Жадаем усім вам здароўя, сямейнага шчасця, каб у кожнай сям'і панавалі любоў і павага, узаемаразуменне і дабрабыт, спакой і парадак! Няхай звонкія дзіцячыя галасы прыносяць радасць, а мудрыя парады старэйшага пакалення дапамагаюць захаваць сямейнае шчасце!
Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў