Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
15.02.2025
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, удзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, дарагія землякі!
Прыміце нашы шчырыя віншаванні з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў!
Сёння мы аддаём даніну глыбокай павагі салдатам, сяржантам, афіцэрам, усім тым, хто праявіў адвагу, мужнасць і сапраўдны патрыятызм, тым, хто з гонарам выканаў воінскі і грамадзянскі абавязак перад Радзімай.
Вялікі боль тых, хто страціў у той вайне блізкіх таварышаў, і тых, хто не дачакаўся сваіх родных. Няхай светлая памяць аб іх назаўжды захаваецца ў нашых сэрцах!
Вопыт, высокія маральныя якасці ветэранаў Афганістана неабходны сучаснаму грамадству. Сёння наша агульная задача - захаваць шматвяковыя традыцыі, навучыць моладзь любіць сваю Радзіму, з павагай ставіцца да яе гісторыі.
У гэты памятны дзень жадаем вам і вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, згоды і міру на роднай зямлі!
Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў