Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём ратавальніка

19.01.2026

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём ратавальніка

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!

Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам - Днём ратавальніка!

Сёння служба ратавання - гэта згуртаваны і мабільны калектыў, гатовы выканаць увесь спектр аварыйна-выратавальных задач. Ваш прафесіяналізм, багаты вопыт, цвёрдая дысцыпліна і ўменне знаходзіць выхад з самых складаных сітуацый заслугоўваюць глыбокай павагі. Мы ўпэўненыя, што і надалей ратавальнікі будуць надзейнай апорай для жыхароў раёна ў цяжкія хвіліны.

Асаблівыя словы падзякі адрасуем ветэранам службы за іх працу і веды, якія застаюцца каштоўным прыкладам і арыенцірам для маладога пакалення супрацоўнікаў.

Жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і поспехаў у вашай высакароднай справе!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў