Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
21.10.2025
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём бацькі
Паважаныя мужчыны Докшыцкага раёна!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з выдатным святам - Днём бацькі!
Сёння бацькоўства з'яўляецца своеасаблівым іспытам на сацыяльную і маральную сталасць мужчыны, разам з тым – гэта бацькоўскі абавязак і любоў, пастаянная праца і абавязкі.
Умацаванне ролі бацькоўства з'яўляецца адной з найважнейшых задач дзяржаўнай сямейнай палітыкі. Менавіта бацька ў сям'і – гарант абароны, мудры настаўнік і аўтарытэт.
Упэўнены, што большасць мужчын нашага раёна сталі галоўнай апорай для сваіх родных і служаць дастойным прыкладам для дзяцей, дапамагаючы ім расці працавітымі, добрымі, спагадлівымі.
Прыміце падзяку за выхаванне дзяцей, невычэрпную энергію і сілу, надзейнасць і вернасць! Няхай у вашых сем'ях будзе заўсёды цёплая атмасфера, узаемаразуменне і дабрабыт, а ваш асабісты прыклад натхняе маладое пакаленне на добрыя справы, высакародныя ўчынкі.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, любові і ўвагі блізкіх людзей. Хай радасць бацькоўства зробіць вас яшчэ мацней!
Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў