Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём работнікаў лесу

21.09.2025

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём работнікаў лесу

Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі Докшыцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу!

Лес - гэта бясцэнны дар і найвялікшы нацыянальны здабытак. Гэта неад'емная частка нашага жыцця, культуры і гісторыі.

Высакародная праца лесаводаў здаўна знаходзілася ў шэрагу найбольш паважаных і ганаровых прафесій. Пераадольваючы цяжкасці і цяжкія ўмовы надвор'я, вы несяце нялёгкую вахту па ахове лясоў ад пажараў, праводзіце лесааднаўленчыя работы, забяспечваеце рацыянальнае выкарыстанне ляснога фонду.

Асаблівыя словы падзякі сёння адрасуем нашым ветэранам. Тым, хто захоўваў, прымнажаў, перадаваў слаўныя працоўныя традыцыі маладым пакаленням спецыялістаў і працягвае рабіць гэта і сёння.

Жадаем усім новых працоўных здзяйсненняў на карысць роднага краю, моцнага здароўя, міру шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў