Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне работнікам і ветэранам сістэмы аховы здароўя

15.06.2025

Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне работнікам і ветэранам сістэмы аховы здароўя

Паважаныя работнікі і ветэраны сістэмы аховы здароўя Докшыцкага раёна!

Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з вашым прафесійным святам - Днём медыцынскіх работнікаў!

Прафесія медыцынскага работніка адна з найважнейшых, ганаровых і паважаных у грамадстве. Кожны дзень вы бераце на сябе адказнасць за чыёсьці жыццё і здароўе, прыходзьце на дапамогу ў самыя цяжкія хвіліны, здзяйсняеце часам немагчымае, выяўляючы спачуванне да чужога болю. Ваша няпростая праца патрабуе не толькі глыбокіх ведаў і найвышэйшага майстэрства, але і асаблівых маральных якасцяў: душэўнай шчодрасці, міласэрнасці, дабрыні і чуласці.

Для кожнага з нас няма нічога даражэй за жыццё і здароўе, і на вас - медыцынскіх работнікаў ускладзена велізарная адказнасць за гэты бясцэнны стан. Прыміце шчырыя словы падзякі за высакародную працу, вернасць прафесійнаму абавязку, умелыя рукі і добрыя сэрцы!

Словы асаблівай падзякі выказваем ветэранам аховы здароўя! Ваш шматгадовы прафесійны вопыт - гэта ўзор для маладых спецыялістаў.

Ад усёй душы жадаем вам, вашым родным і блізкім здароўя, дабрабыту, душэўнага спакою, міру, дабра і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Няхай нязменнай узнагародай за вашу працу будзе ўдзячнасць і павага людзей!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў