Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём горада

08.08.2025

Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём горада

Паважаныя жыхары і госці горада Докшыцы!

Прыміце сардэчныя віншаванні са святам – Днём горада Докшыцы!

У гэты святочны дзень кожны з нас адчувае сапраўдны гонар за наш родны горад, яго ўнікальныя традыцыі, душэўную цеплыню і гасціннасць. У ім жывуць таленавітыя і працавітыя людзі з адкрытай душой і добрым сэрцам.

Дзень нараджэння горада – гэта свята, якое аб'ядноўвае ўсіх гараджан незалежна ад узросту, нацыянальнасці, веравызнання. Усё, чым знакаміты наш родны горад – заслуга многіх пакаленняў, якія ўнеслі неацэнны ўклад у яго стварэнне і развіццё. Бо галоўнае багацце горада – гэта жыхары, якія аддаюць свае сілы, талент і веды дзеля яго росквіту, шчыра любячыя сваю малую радзіму.

Вось ужо 618 гадоў мы разам дзелім радасці і смутак, ажыццяўляем задуманае і будуем новыя планы, каб кожны з нас мог па праве ганарыцца сваім родным горадам.

Дарагія землякі! Дзякуй Вам за працу, любоў і адданасць нашаму гораду, клопат пра яго. Толькі разам нам пад сілу захаваць яго прыгажосць, зрабіць яшчэ больш камфортным.

У дзень нараджэння горада шчыра жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў, новых працоўных здзяйсненняў на агульнае дабро, адзінства і згуртаванасці ў вырашэнні пастаўленых задач. Няхай у кожнай сям'і пануюць мір і любоў, а кожны новы дзень прыносіць усім толькі радасць, добры настрой і ўпэўненасць у будучыні. Шчасця, дабра і працвітання нашаму любімаму гораду і ўсім яго жыхарам!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў