Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём маці

14.10.2025

Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём маці

Паважаныя жанчыны-маці!

Прыміце шчырыя віншаванні з адным з самых цёплых і светлых святаў - Днём маці!

Мацярынства - гэта святая місія, дар жыцця і неацэнны працяг роду. Моцнае, духоўна багатае і незалежнае грамадства пачынаецца з сям'і, дзе менавіта маці адыгрывае ключавую ролю ў выхаванні дзяцей, захаванні культурных традыцый, павазе да старэйшага пакалення, гонару за гісторыю і дасягненні сваёй краіны, любові да роднай зямлі.

Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасуем шматдзетным маці, а таксама жанчынам, якія ўзялі на сябе высакародную і адказную задачу выхавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Вашы дабрыня, клопат, мудрасць і цярпенне заслугоўваюць глыбокай павагі.

Дарагія жанчыны! Дзякуем Вам за матчыну працу, за ваш неацэнны ўклад ва ўмацаванне інстытута сям'і і фарміраванне годных грамадзян нашага грамадства.

Жадаем вам моцнага здароўя, міру, дабрабыту і выканання самых запаветных жаданняў. Хай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, сагрэты цяплом хатняга ачага і ўвагай блізкіх.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў