Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём пажылых людзей

01.10.2025

Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём пажылых людзей

Паважаныя жыхары старэйшага пакалення, ветэраны вайны і працы Докшыцкага раёна!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём пажылых людзей!

Гэта цудоўнае свята чалавечай мудрасці, грамадзянскай сталасці, душэўнай шчодрасці — якасцяў, якімі надзелены вы, старэйшае пакаленне. Вы з'яўляецеся сувяззю часоў і пакаленняў. Ваша неабыякавая жыццёвая пазіцыя, сумленнае стаўленне да працы і сапраўдная любоў да роднай зямлі — узор для ўсіх пакаленняў. Менавіта ў вас мы вучымся патрыятызму, уменню захоўваць аптымізм.

Прыміце шчырыя словы падзякі за гады плённай нястомнай працы на карысць нашага раёна, за важкі ўклад у яго развіццё, уменне годна жыць і працаваць, быць для ўсіх нас ва ўсім прыкладам. Нізкі паклон Вам за мудрасць, актыўную грамадзянскую і жыццёвую пазіцыю.

Жадаем вам моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрасці, шчасця і дабрабыту. Хай кожны дзень будзе сагрэты цяплом любові і ўвагі!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў