Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

23.08.2025

Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

Паважаныя работнікі і ветэраны аддзела статыстыкі раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі!

Сёння статыстыка з'яўляецца важным інструментам дзяржаўнага кіравання. Менавіта на ёй грунтуюцца прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, вобласці і рэгіёну, па яе дадзеных ажыццяўляецца ацэнка іх выканання.

Дзякуючы вашай добрасумленнай працы, прафесіяналізму, адказнасці, зладжанаму ўзаемадзеянню з суб'ектамі гаспадарання і іншымі службамі забяспечваецца дакладнае выкананне пастаўленых задач.

Асаблівыя словы ўдзячнасці - ветэранам, якія закладвалі асновы дзеючай сістэмы і вучылі маладых калег, перадаючы ім свой багаты вопыт.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, аптымізму і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў