Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём настаўніка

05.10.2025

Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём настаўніка

Паважаныя настаўнікі, выхавальнікі, педагогі дадатковай адукацыі і заслужаныя ветэраны педагагічнай працы раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём настаўніка!

Гэта свята тых, чыімі стараннямі і высакароднасцю выхоўваецца і навучаецца самае дарагое, што ў нас ёсць – падрастаючае пакаленне.

Вашы прафесіяналізм, педагагічнае майстэрства і высокая грамадзянская адказнасць з'яўляюцца залогам эфектыўнай работы школ, глыбокіх і трывалых ведаў вучняў, паспяховага самавызначэння выпускнікоў і станаўлення іх у жыцці.

Нізкі паклон і ўдзячнасць вам, ветэраны сістэмы адукацыі, за працу, актыўны ўдзел у выхаванні моладзі, працу па захаванні лепшых традыцый сярод падрастаючага пакалення, жыццёвую стойкасць і аптымізм.

Няхай усіх суправаджаюць моцнае здароўе, стабільны дабрабыт, натхненне для новых дасягненняў і паспяховая рэалізацыя ўсіх задуманых праектаў.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў