Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём ведаў

01.09.2025

Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне з Днём ведаў

Паважаныя педагогі і ветэраны сістэмы адукацыі! Дарагія навучэнцы і іх бацькі!

Прыміце самыя добрыя і шчырыя віншаванні з Днём ведаў!

Дзень ведаў - свята, якое аб'ядноўвае ўсе пакаленні. Нязменна яно выклікае ў душы кожнага з нас хваляванне і радасць. Мы ўспамінаем першы званок, любімых педагогаў, аднакласнікаў.

У гэтым годзе для нашых дарагіх першакласнікаў прагучаць першыя званкі, у іх жыцці наступіць новы перыяд, поўны дзіўных адкрыццяў і цікавых сустрэч. Для выпускнікоў пачнецца год, які стане вызначальным у выбары будучай прафесіі і далейшага жыццёвага шляху.

Выказваем шчырую ўдзячнасць настаўнікам. Дзякуй Вам за адданасць нялёгкай, але высакароднай справе, за прафесіяналізм і мудрасць, за непахісную веру ў ідэалы дабра і справядлівасці, за тыя веды, якія вы перадаеце дзецям.

Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, цікавага і насычанага падзеямі жыцця, радасных і шчаслівых перажыванняў. Няхай новы навучальны год будзе плённым, прынясе радасць новых адкрыццяў і дасягненняў!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў