Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Сенатар Ірына Абельская правяла асабісты прыём грамадзян у Докшыцах

06.02.2025

Сенатар Ірына Абельская правяла асабісты прыём грамадзян у Докшыцах

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, галоўны ўрач ДУ "Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр" Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ірына Абельская правяла асабісты прыём грамадзян у Докшыцах.

Удзел у ім прынялі намеснік старшыні Докшыцкага райвыканкама Аксана Палачаніна і член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Ганна Савіцкая.

Да сенатара Ірыны Абельскай звярнуліся некалькі заяўнікаў па пытаннях аховы здароўя. У прыватнасці, узнімаліся пытанні работы Бягомльскай раённай бальніцы, аказання дапамогі ў лячэнні.

Сенатар Ірына Абельская:

- Пытанні, з якімі звярнуліся заяўнікі падчас правядзення прыёму грамадзян у Докшыцах, датычыліся лячэння складаных захворванняў, а таксама арганізацыі медыцынскай дапамогі ў рэгіёне. Відаць, што людзі занепакоеныя і жадаюць, каб ахова здароўя ў Докшыцкім раёне была максімальна ідэальнай. У першую чаргу, мы адзначаем даступнасць і якасць меддапамогі. Менавіта гэтыя два крытэрыі ўключаюць у сябе шмат механізмаў, якія для кожнага раёна могуць быць як агульнымі, так і індывідуальнымі. Па некаторых зваротах былі прыняты хуткія рашэнні, у прыватнасці па арганізацыі лячэбнага працэсу на больш высокім узроўні. Таксама абмяркоўваліся пытанні даступнасці меддапамогі ў аддаленых і маланаселеных пунктах.