Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
28.03.2025
Злёт клубаў юных ратавальнікаў-пажарных Докшыцкага раёна
У Докшыцкім раёне прайшоў злёт клубаў юных ратавальнікаў-пажарных, арганізаваны аддзяленнем Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, сумесна з аддзелам па адукацыі раённага выканаўчага камітэта.
Злёт праводзіўся на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №1 горада Докшыцы", у якой прынялі ўдзел чатыры каманды, а менавіта каманда "Змена" Крулеўшчынскай сярэдняй школы, "Ратавальнікі" з Бягомльскай сярэдняй школы, а таксама каманда "Маналіт" сярэдняй школы №1 і каманда "Айвенга" сярэдняй школы №2 горада Докшыцы.
Падчас злёту юных ратавальнікаў кожная каманда была настроена толькі на перамогу, таму ўсе стараліся паказаць свае падрыхтоўку, веды і ўменні.
Адразу пасля лёсавання ўдзельнікі злёту з добрым настроем прыступілі да спаборніцтваў. У конкурсе "Агляд строю" хлопцы прадэманстравалі сваю страявую падрыхтоўку, уменні выконваць асобныя страявыя элементы хутка і правільна. Паказалі свае веды ў галіне пажарнай тэматыкі ў конкурсе "Знаўцы". Таксама падчас конкурсу "Баявое разгортванне" ўдзельнікі злёту прадэманстравалі свае ўменні ў тушэнні ўмоўнага ўзгарання.
Найбольш хвалюючай часткай мерапрыемства стала прыняцце ў рады арганізацыі новых членаў Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. Ім урачыста ўручылі пасведчанні.
Па выніках злёту трэцяе месца заняла каманда "Ратавальнікі" з Бягомльскай сярэдняй школы, другое - каманда "Маналіт" з сярэдняй школы №1 горада Докшыцы. Пераможцам злёту стала каманда "Айвенга" з сярэдняй школы №2 горада Докшыцы. Яна і будзе прадстаўляць раён на занальным этапе злёту.
Таксама былі адзначаны спецыяльнымі прызамі наступныя ўдзельнікі:
Дыпломам "Лепшы знаўца АБЖ" – Заяц Арсеній (Сярэдняя школа №2 горада Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч)
Дыпломам "Лепшы камандзір" – Навумчык Анастасія (Сярэдняя школа №1 горада Докшыцы)
Дыпломам за лепшае баявое разгортванне – каманда "Айвенга" (Сярэдняя школа №2 горада Докшыцы імя У.Ф. Крышталевіч).
dokshitsy.by