Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
17.08.2020
Сустрэча-рэквіем да Дня памяці салдат, загінуўшых у мірны час, прайшла ў Докшыцах
Кожны год пятага жніўня ў райцэнтры праходзіць мерапрыемства, прымеркаванае да Дня памяці салдат, якія загінулі ў мірны час.
Вось і ў гэтым годзе па традыцыі яно пачалося з памінальнай службы ў царкве і касцёле, пасля чаго старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Кавалёнак і старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвiч разам з прадстаўнікамі грамадскасці ўсклалі кветкі да помніка ваеннаслужачым. Салдат, якія загінулі ў мірны час, успомнілі пайменна на сустрэчы-рэквіеме, якая адбылася ў чытальнай зале Дзіцячай бібліятэкі.
- Вельмі хочацца, каб традыцыя ўшанавання памяці аб тых рабятах, якія, аддаючы абавязак Радзіме, па волі лёсу не дажылі да гэтых дзён, захоўвалася і ў будучыні, - казала старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвiч. - Тое, што памяць пра іх вось ужо колькі гадоў жыве не толькі ў сэрцах іх родных і блізкіх, заслуга члена рэспубліканскага Камітэта салдацкіх маці Валянціны Карасцялёвай. Гэта яна, пахаваўшы сына Ігара, калі той быў салдатам тэрміновай службы, не засталася сам-насам са сваім горам, а аб'яднала вакол сябе іншых маці, якіх спасцігла падобная бяда.
Ваенны камісар раёна Віталь Леснiчэнка адзначыў, што памяць пра салдат на вякі застанецца ў помніку, у дрэўцах, пасаджаных каля яго.
Пра тое, як стваралася грамадства салдацкіх маці, распавяла Валянціна Карасцялёва. З тых часоў мінула больш дваццаці пяці гадоў, але жанчыны сябруюць і падтрымліваюць адна адну і сёння. Валянціна Сямёнаўна збірае і свята захоўвае ўсю інфармацыю, што датычыцца дзейнасці арганізацыі. Магчыма, у будучыні ўсе гэтыя дакументы, фатаграфіі, газетныя артыкулы будуць перададзеныя ў Бягомльскі музей народнай славы.
Часта звяртаецца да гэтай тэмы ў сваёй літаратурнай творчасці і наш вядомы пісьменнік, драматург Фёдар Палачанін, які таксама браў удзел у сустрэчы. Ён распавёў пра яшчэ адзін завершаны не так даўно творы - п'есу «Ад лёсу не ўцячэш».
Яўгенiz Малевіч.
Фота аўтара.
Крыніца: http://www.dokshitsy.by/2020/08/ko- dnyu-pamyati-soldat /