Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
16.04.2026
У Адзіны дзень інфармавання з калектывам Докшыцкай швейнай мануфактуры сустрэлася старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Алена Няфёдава
Алена Васільеўна азнаёмілася з умовамі працы работнікаў мануфактуры, пацікавілася, якія пытанні іх хвалююць.Таксама прафсаюзны лідэр вобласці выступіла па тэме АДІ "Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця". Яна адзначыла, што пасля аварыі амаль чвэрць тэрыторыі Беларусі, на якой пражывала пятая частка насельніцтва краіны, аказалася забруджана радыёнуклідамі. Спынілі існаванне 479 населеных пунктаў. У далейшым дзяржаўная палітыка была накіравана на зніжэнне радыяцыйнай рызыкі для здароўя людзей.
– Пажадаю нам усім больш ніколі не сутыкацца з падобнымі катастрофамі ці іншымі ўзрушэннямі такога кшталту, - сказала Алена Няфёдава. - Мы жывем у мірнай, бяспечнай краіне, і гэта трэба шанаваць. Як і ўласнае здароўе, якое шмат у чым залежыць менавіта ад нас саміх. На швейнай мануфактуры створаны выдатныя ўмовы для працы - тут светла, прыгожа, утульна, таму вам застаецца толькі добра працаваць і берагчы сябе.Таксама Алена Васільеўна запрасіла работнікаў папоўніць прафсаюзныя рады і расказала пра адпаведныя прэферэнцыі.