Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
20.12.2024
У Бягомлі адбыліся мерапрыемствы з нагоды гадавіны вызвалення гарпасёлка брыгадай "Жалязняк" ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан прайшоў мітынг памяці, у якім прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і старшыня Бягомльскага сельскага Савета дэпутатаў Сяргей Захарэвіч.
Валянціна Рандарэвіч аб памятнай даце:— Кожны з нас ганарыцца тым, што зрабілі нашыя папярэднія пакаленні. Сёння хочацца пажадаць, каб ніхто з нас не ведаў вайны і гаркаты страт. Каб мы свята шанавалі мір, свабоду і незалежнасць, якія нам дасталіся такой дарагой цаной.
Настаяцель прыхода Храма Усіх Святых іерэй Іаан Сычэвіч адслужыў малебен і асвяціў памятнае месца.
У 2009 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Бягомль быў узнагароджаны вымпелам «"За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны", які захоўваецца ў Бягомльскім музеі народнай славы.
Святочныя мерапрыемствы працягнуліся ў Бягомльскім гарадскім Дом культуры, дзе прайшоў канцэрт заслужанага калектыву "Узорнапаказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь".