Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
05.11.2024
У Докшыцах утворана раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Рашэнне аб утварэнні раённай камісіі прынята сёння на сумесным пасяджэнні прэзідыума Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў і Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта.
У склад камісіі ўвайшлі 11 чалавек, з ліку прадстаўнікоў палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў і вылучэнцы ад грамадзян шляхам падачы заявы:
- ад Докшыцкага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі "Белая Русь" – 1;
- ад Докшыцкай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі - 1;
- ад грамадскіх аб'яднанняў - 4 (Докшыцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", Докшыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", Докшыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", Докшыцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў),
- ад прафесійных саюзаў - 2;
- ад працоўнага калектыву арганізацыі - 1;
- ад грамадзян шляхам падачы заяў - 2.
Месца знаходжання камісіі: г.Докшыцы, вул. Ленінская, д. 31, малая зала пасяджэнняў Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта, каб. 114, тэл. 32509.
Рэжым работы камісіі:
у буднія дні - з 10 да 19 гадзін (перапынак - з 14 да 15 гадзін);
у суботу - з 10 да 14 гадзін,
а напярэдадні дня выбараў - з 10 да 19 гадзін (перапынак - з 14 да 15 гадзін).