Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У Докшыцах зацвердзілі план дадатковых мерапрыемстваў па барацьбе з каранавірусам

09.04.2020

У Докшыцах зацвердзілі план дадатковых мерапрыемстваў па барацьбе з каранавірусам

Раённым выканаўчым камітэтам зацверджаны план дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы і зніжэннi распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку COVID-19. Асноўны план падобных мерапрыемстваў прымаўся раней, яны насiлi рэкамендацыйны характар, а цяпер план дадатковых мерапрыемстваў, як і прынятыя раней меры, носяць абавязковы характар ​​і павінны выконвацца ўсімі.

Масавыя мерапрыемствы

 

  • Забараняецца правядзенне выстаў, кірмашоў, прэзентацый і іншых масавых мерапрыемстваў. У бібліятэках працуюць толькі абанементы.
  • У аб'ектах культуры наведвальнікі павінны знаходзіцца на адлегласці не менш за 1,5 метра адзін ад аднаго.

 

Арганізацыі і прадпрыемствы

 

  • Не павінны дапускаць да працы супрацоўнікаў з прыкметамі рэспіраторных інфекцый.
  • Павінны праводзіць уборку памяшканняў з масавым знаходжаннем працуючых з выкарыстаннем дэзсродка, забяспечыць працу вентыляцыі.
  • Абмежаваць колькасць працуючых у змену, размежаваць іх патокі пры двухзменным рэжыме, з перапынкам не менш за 20 хвілін.
  • Не дапускаць старонніх асоб у вытворчыя і адміністрацыйныя памяшканні.

 

Дзіцячыя садкi, школы, храмы

 

  • Дзіцячыя ўстановы працягваюць працаваць. Бацькі самі прымаюць рашэнне пра наведванне дзіцём садка. У выпадку не наведвання месца за iм захоўваецца, аплата не бярэцца. Таксама гэта тычыцца і школ. Там дзеці павінны знаходзіцца толькі ў сваім класе і не кантактаваць з іншымі.
  • У цэрквах і касцёлах павінны забяспечыць рэгулярную ўборку з выкарыстаннем дэзсродкаў, дэзапрацоўку мэблі і начыння.

 

Установы для пажылых людзей і гасцініцы

 

  • Забараняецца наведванне дамоў-інтэрнатаў чужымі людзьмі.
  • ТЦСАН працягвае забяспечваць пажылых людзей прадуктамі харчавання, лекавымі сродкамі, аказвае дапамогу ў аплаце камунальных плацяжоў.
  • У гасцініцах грамадзян павінны размяшчаць з максімальным выдаленнем адзін ад аднаго (на розных паверхах, у розных канцах калідора) з абавязковым апытаннем аб стане здароўя і вымярэннем тэмпературы.

 

Агульнахарч, гандаль, салоны, лазні

 

  • Ва ўстановах грамадскага харчавання сталы павінны стаяць на адлегласці не менш за 1,5 метра адзін ад аднаго. У працы павінен быць перапынак не менш за 60 хвілін для дэзінфекцыі памяшканняў і абсталявання.
  • Заказные мерапрыемствы адмяняюцца.
  • У цырульні, манікюрные салоны і іншыя можна трапiць толькі па папярэднім запісе (з інтэрвалам паміж кліентамі не менш за 5 хвілін). Персанал павінен быць у масках.
  • Спыняюць працу рынкі, водна-аздараўленчы цэнтр, лазні.
  • Работнікі гандлёвых аб'ектаў павінны быць у масках, мець дэзсродкi, перад пачаткам працы мераць тэмпературу.

 

Дэзінфекцыя

 

  • Пад'езды жылых дамоў павінны прыбірацца з выкарыстаннем мыйных і сродкаў дэзінфекцыі: апрацоўваць дзвярныя ручкі, поручні, выключальнікі, панэлі
  • Грамадскі транспарт таксама павінен праходзіць абавязковую дэзінфекцыю.

 


Крыніца >>