Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У Докшыцкім ГЦК адкрылася вітражная выстава, прысвечаная 79-й гадавiне Вялікай Перамогі

08.05.2024

У Докшыцкім ГЦК адкрылася вітражная выстава, прысвечаная 79-й гадавiне Вялікай Перамогі

Адкрыццё вітражнай фотавыставы "Памяць пакаленняў", прысвечана 79-й гадавіне Вялікай Перамогі.

Партрэты ветэранаў і ўдзельнікаў вайны Докшыччыны ўпрыгожылі вокны першага паверха Докшыцкага гарадскога цэнтра культуры.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч.

Гістарычнымі фактамі аб Вялікай Айчыннай вайне падзяліліся настаўнік гісторыі СШ № 1 г. Докшыцы Наталля Стрыжонак і бібліятэкар Порплішчанскай сельскай бібліятэкі Святлана Атрахімовіч.

Хвіліна маўчання ў памяць аб тых, хто склаў галовы на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Музычны нумар у выкананні салісткі народнай эстраднай студыі "Калейдаскоп" Ветланы Гарбачовай.

Валянціна Рандарэвіч: – Гэтай выставай мы пачынаем шэраг маштабных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Вялікай Перамогі. Аб Перамозе мы павінны памятаць не толькі гэтымі днямі, а заўсёды. Мы павінны памятаць, якой цаной яна далася. Навучыцца мэтанакіраванасці і самааддачы ў дзядоў і прадзедаў, якія вызвалілі нашу зямлю ад варварства і фашызму. Пакінулі для нас свабодную краіну, у якой мы можам жыць мірна і шчасліва.